Злодзей зачыніў кур'ера ў здымнай кватэры і скраў фотаапарат за $3000
15 лістапада ў Мінску адбыўся незвычайны крадзеж. Мужчына зняў "на суткі" кватэру на вуліцы Кузьмы Чорнага і выклікаў на яе кур'ера, нібыта збіраючыся набыць дарагі фотаапарат. Калі кур'ер прывез тэхніку, злодзей зачыніў яго ў кватэры і збег.
Пры гэтым злачынец ухітрыўся не пакінуць гаспадарам кватэры сваіх пашпартных звестак. Ён апраўдваўся, што не можа паказаць пашпарт, бо той зараз у начальніка, а начальнік у запоі. Але кватэру яму ўсё ж здалі.
Год таму абсалютна такое ж злачынства адбылося ў Цюмені. Мужчына таксама замовіў на сайце дарагі люстэркавы фотаапарат з дастаўкай на дом. Калі кур'ер прывез тавар, злодзей выйшаў з кватэры і зачыніў дзверы на ключ. Жыллё апынулася здымным. Знайсці злачынцу па гарачых слядах не атрымалася.