Злотнікаў: Звесткі пра 885 тысяч беларусаў "у ценю" — састарэлыя
Паводле звестак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, 885 тысяч беларусаў працаздольнага веку знаходзяцца па-за "афіцыйным эканамічным абаротам", паведамляе выданне "Заўтра тваёй краіны". Эканаміст Леанід Злотнікаў лічыць гэтыя звесткі старымі ды неадпаведнымі рэчаіснасці. Злотнікаў: “Гэтыя лічбы з’явіліся недзе гадоў 5-7 таму, таму мне падаецца, што зараз гэтая статыстыка крыху іншая. Гэта гаворыць і пра ценевы бок нашай эканомікі, і пра працу нашых людзей за мяжой, і пра вялікую колькасць жанчын, якія працуюць па дамах. Ёсць такі тэрмін “натуральнае беспрацоўе”. То бок існуе пэўная колькасць працаздольных людзей у грамадстве, якія не працуюць. Так і добра, што не працуюць, бо менавіта з гэтых людзей набіраюцца на працу людзі ў новаствораных галінах вытворчасці ці на новыя прадпрыемствы. Дык вось у развітых краінах натуральнае беспрацоўе складае прыкладна 4%”.
Леанід Злотнікаў мяркуе, што вывесці людзей з "ценевай эканомікі" можна хіба толькі праз паляпшэнне ўмоваў для развіцця бізнэсу ў нашай краіне:
Злотнікаў: “Гаворка павінна весціся адносна колькасці людзей, якія складаюць паказчыкі звыш нормы натуральнага беспрацоўя. І што трэба зрабіць, каб менавіта іх вывесці з ценю. У Беларусі прыкладна 20-25% ценевай эканомікі, таму першае і адзінае, што трэба рабіць, каб паменшыць гэтую статыстыку — палепшыць умовы для вядзення бізнэсу”.