Зміцер Вайцюшкевіч запіша альбом на вершы Алеся Ліпая

Зміцер Вайцюшкевіч запіша альбом на вершы Алеся Ліпая

Зміцер Вайцюшкевіч запіша альбом на вершы Алеся Ліпая. У каментары Радыё Свабода музыкант кажа: "Гэта была ягоная [Ліпая] прапанова. Увесну мы запісалі тры песні, вырашылі зрабіць паўзу, бо я заняты быў, у яго свае справы... Хацелі ўвосень, бліжэй да Новага году, вярнуцца да справы, думаць далей, што рабіць. Думаю, налета буду рабіць альбом самастойна. І вершы ён мне высылаў, і кніжку я маю".

Паэт, журналіст, заснавальнік і кіраўнік недзяржаўнай інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай памёр 23 жніўня на 53-м годзе жыцця. Развітанне пройдзе ў храме Святога Арханёла Міхаіла ў мікрараёне Сухарава ў Мінску (скрыжаванне вуліц Шаранговіча і Янкоўскага). Яно пачнецца ў 21:30 у суботу, 25 жніўня, і працягнецца да 10:30 раніцы 26 жніўня. Пахаваны Ліпай будзе на могілках у Рудзенску побач з маці і сястрой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі