Змяняюцца памеры дзіцячых дапамог, пенсій, бюджэт пражытковага мінімуму

Змяняюцца памеры дзіцячых дапамог, пенсій, бюджэт пражытковага мінімуму

З 1 траўня ў Беларусі ўстаноўлены новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп. Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Для працаздольнага насельніцтва мінімальны спажывецкі бюджэт складзе 467 рублёў 24 капейкі, для пенсіянераў — 364 рублі 27 капеек, для студэнтаў — 344 рублі 64 капейкі.

Таксама з наступнага месяца змяняецца бюджэт пражытковага мінімуму. У сярэднім на душу насельніцтва ў разліку на месяц ён складзе 224 рублі 2 капейкі. Павышэнне адбылося на 3,3%. Такое рашэнне прыняло Мініпрацы. У сувязі са зменай БПМ, з 1 траўня змяняюцца памеры мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій. Падрабязна гл. тут. Змены закранулі і памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Штомесячная дапамога на дзяцей ва ўзросце да трох гадоў складзе 112,01 рубля, на дзіця-інваліда, старэйшае за тры гады — 156,81 рубля. Падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі