Знакі "120" на трасе ўсталявалі, а камеры фотафіксацыі не пераналадзілі

З 00.00 гадзін 10 кастрычніка на некаторых участках трас змяніўся хуткасны рэжым. Аднак знакі на іх усталявалі раней, і кіроўцы трапілі пад "абстрэл" фотакамер, інфармуе tut.by.

"Учора вяртаўся дадому з Мінска па трасе М4 (Мінск-Магілёў), выявіўшы, што ўсталявалі новыя знакі. Павялічылі хуткасны рэжым. На адным з участкаў стаяў знак абмежавання хуткасці 120 км/г і следам рэкамендаваная хуткасць 90. Паколькі было позна і я ехаў з уключаным далёкім святлом, хуткасць знізіў на ўсялякі выпадак да 105 недзе. Калі праязджаў фотаконтроль, была ўспышка, я так разумею, прыйдзе цяпер штраф?" — напісаў на [email protected] карыстальнік Мікалай.

Пазней знайшліся яшчэ пацярпелыя. Прычынай інцыдэнту стала банальная няўзгодненасць дзеянняў прадстаўнікоў розных органаў: дарожнікі паспяшаліся ўсталяваць знакі, не ўзгадніўшы тэрміны работ з аператарам сістэмы фотафіксацыі і ДАІ. Кіроўцаў, "злоўленых" гэтай камерай, запэўніваюць: "лісты шчасця" па такіх парушэннях да іх не прыйдуць. На іншых трасах такіх праблем не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі