Знешняя завінавачанасць Беларусі знізілася на 1,5%
Агульная дзяржаўная пазыка краіны на 1 лютага склала 153,8 трыльёны рублёў.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства фінансаў, знешняя завінавачанасць склала 12,2 мільярда долараў і знізілася з пачатку года на 1,5% (з улікам курсавой розніцы).
У студзені 2014 года краіна залучыла знешнія дзяржаўныя пазыкі на 60,1 мільёна долараў: 45 мільёнаў — па дзяржаўным экспартным крэдыце Расіі для будаўніцтва АЭС; 6,4 мільёна — па крэдытах кітайскіх банкаў; 8,7 мільёна — па крэдытах Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця.
З пачатку года Беларусь заплаціла 244,7 мільёна долараў па крэдыце стэнд-бай ад МВФ і па крэдытах банкаў КНР.