Зніклі трубы з даху мінскага стадыёна “Дынама” (фотафакт)

Зніклі трубы з даху мінскага стадыёна “Дынама” (фотафакт)

На мінскім стадыёне “Дынама”, рэканструкцыя якога заканчваецца, зніклі вентыляцыйныя трубы. Нядаўна яны сталі нагодай для жартаў у сацсетках. Многія былі ўпэўненыя, што трубы не часовыя, а застануцца “упрыгожваць” стадыён і будзе чым здзівіць у 2019-м гасцей Еўрагульняў. Аднак, як інфармуе ў vk.com група “Рэканструкцыя стадыёна “Дынама” г. Мінск”, трубы, якія з’явіліся на даху з меркаванняў пажарнай бяспекі, прыбралі. Магчыма, дзякуючы адмоўнай рэакцыі людзей.

Рэканструкцыя "Дынама" мусіць завершыцца да канца вясны. Фотарэпартаж адтуль можна паглядзець тут.

Зніклі трубы з даху мінскага стадыёна “Дынама” (фотафакт)
У пачатку красавіка трубы яшчэ былі. Фота: vk.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі