Зноў даражэе паліва — у 17-ы раз за год
У Беларусі зноў даражэе маторнае паліва — кошты мяняюцца ўжо ў 17-ы раз цягам гэтага года. Як паведамляе прэс-служба канцэрна “Белнафтахім”, з 23 верасня цены будуць такія: АІ-92-К5-Еўра — 1,36 руб., АІ-95-К5-Еўра — 1,44 руб., АІ-98-К5-Еўра — 1,65 руб., ДП — 1,44 руб.
У апошні месяц “Белнафтахім” штотыдня павышае кошты на маторнае паліва: мінулым разам гэта адбылося 16 верасня.
Канцэрн абумоўлівае гэта палітыкай паступовага павелічэння коштаў, каб айчынныя НПЗ маглі кампенсаваць выдаткі на вытворчасць нафтапрадуктаў.