Золата, брыльянты і 1 долар скраў зламыснік з лецішча мінскага бізнэсоўца

Міліцыя шукае зламысніка, які скраў з лецішча мінскага бізнэсоўца залаты злітак, інкруставаны брыльянтам, грошы, ноўтбук. Дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства звярнуўся ў міліцыю з заявай аб тым, што з лецішча зламыснік скраў 38 млн рублёў, 1650 еўра, 1 долар ЗША, ноўтбук, набор біжутэрыі, скрыначку са зліткам золата 999 спробы, інкруставаны брыльянтам, паведамілі міліцыянты "Інтэрфаксу". Злодзей прабраўся ў хату, адціснуўшы створку шклопакета. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі