Зранку 8 жніўня працягваецца ператрус на офісе tut.by

Зранку 8 жніўня працягваецца ператрус на офісе tut.by

Зранку 8 жніўня следчыя працягваюць ператрус у офісе кампаніі tut.by, паведамляецца на самім навінавым партале. Ператрус у рэдакцыі скончыўся, але цяпер ён працягваецца ў іншых офісах кампаніі. 

Раней заснавальнік кампаніі Юрый Зісер паведаміў, што следчыя капіююць сабе ўсе звесткі з карпарацыйнай пошты, бухгалтэрыі і г.д. На яго думку, у рукі следчых трапіць інфармацыя пра ўсе кампаніі, звязаныя з ім. 

Ператрус на офісе tut.by і БелаПАН адбыўся 7 жніўня. Следчы камітэт паведаміў, што расследуе крымінальную справу за незаконны доступ да платнай інфармацыі дзяржаўнага агенцтва БЕЛТА. Былі затрыманыя некалькі супрацоўнікаў tut.by і БелаПАН. Дагэтуль за кратамі супрацоўнікі tut.by Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, ​​Галіна Уласік, Ганна Ермачонак і журналістка БелаПАН Таццяна Каравянкова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі