ЗША будзе “пільна цікавіцца” мясцовым выбарам у Беларусі

У 2010 годзе Злучаныя Штаты маюць намер надаць пільную ўвагу кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы ў Беларусі. Пра гэта са спасылкай на часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Майкла Скэнлана піша агенцтва “БелаПАН”. "Выбары ў мясцовыя саветы ў 2010 годзе будуць аб'ектам нашай пільнай цікавасці, — сказаў дыпламат. — Мы віталі ўдзел урада Беларусі ў распачатым мінулай вясной дыялогу з удзелам “Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека” (БДІПЧ), апазіцыйных партый і грамадзянскай супольнасці па прапанаваных змяненнях у выбарчае заканадаўства".

Сп. Скэнлан падкрэсліў, што гэты дыялог не знайшоў свайго працягу. “Мы падзяляем выказаныя нядаўна БДІПЧ шкадаванні наконт таго, што Беларусь так і не прадставіла да разгляду гэтай арганізацыі адпаведныя папраўкі ў выбарчае заканадаўства, дамоўленасць аб чым была дасягнутая вясной, — сказаў часовы павераны. — Акрамя таго, выклікае шкадаванне той факт, што беларускі ўрад адмовіўся ад ўласна заяўленых змяненняў, якія давалі назіральнікам магчымасць проста назіраць за падлікам галасоў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі