ЗША і Расія дамовіліся пра перамір'е ў Сірыі

ЗША і Расія дамовіліся пра перамір'е ў Сірыі

ЗША і Расія дамовіліся пра перамір'е ў Сірыі. Перамовы ў Жэневе дзяржсакратара Злучаных Штатаў Джона Керы і міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова працягваліся з невялікімі перапынкамі 15 гадзін.

Керы заявіў, што прыняты план, які мусіць дазволіць "зменшыць гвалт, аблегчыць пакуты і аднавіць рух да мірных перамоваў і мірнага ўрэгулявання ў Сірыі". Калі ён будзе рэалізаваны, бакі змогуць перайсці да мірных перамоваў. У Жэневе дамовіліся, што ўсе бакі канфлікту з 12 верасня павінны спыніць ваенныя дзеянні. Авіяцыя афіцыйнага Дамаска спыніць палёты ў асобных раёнах і не зможа бамбіць пазіцыі апазіцыянераў, сцвярджаючы, што гэта тэрарысты.

Рэжым спынення баявых дзеянняў у Сірыі мусіць дзейнічаць на працягу тыдня, пасля чаго створаць спеццэнтр па размежаванню тэрарыстаў і памяркоўнай апазіцыі. Было заяўлена, што і сірыйскія ўлады, і апазіцыя ўхваляюць пагадненне пра спыненне агню, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі