ЗША могуць зняць санкцыі з Беларусі толькі пасля выбараў
Амерыканскія санкцыі ў адносінах да Беларусі могуць быць знятыя толькі ў выпадку прагрэсу ў пытаннях дэмакратыі і захавання правоў чалавека ў Беларусі. Пра гэта ў інтэрв'ю Радыё "Свабода" заявіў намеснік дзяржсакратара ЗША Філіп Гордан.
Па яго словах, будучыя прэзідэнцкія выбары стануць магчымасцю для Беларусі прадэманстраваць прагрэс. Філіп Гордан падкрэсліў, што адпаведнасць снежаньскіх выбараў міжнародным стандартам – перадумова адмены амерыканскіх санкцыяў.
У сваю чаргу, прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных адзначыў карэспандэнту "Свабоды", што беларускі бок хоча развіваць канструктыўныя стасункі з ЗША, але гэтаму перашкаджаюць санкцыі ў дачыненні да канцэрну "Белнафтахім".