ЗША скінулі на Газу 38 тысяч порцый ежы на парашутах
Сектар Газа
ЗША скінулі гуманітарны груз для Газы на парашутах, піша ВВС. Яго даставілі ў паветраную прастору Сектары трыма вайсковымі самалётамі. Аперацыю правялі сумесна з ВПС Іярданіі. Такім спосабам у Газу адправілі 38 тысяч порцый ежы.
Раней такі метад дастаўкі гуманітарнвй дапамогі ў Газу выкарыстоўвалі Вялікабрытанія, Францыя, Егіпет і Іярданія.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн паабяцаў павялічыць аб'ёмы дапамогі ў Газу пасля трагедыі, якая развярнулася вакол грузавікоў з гуманітарным грузам у чацвер. Людзі атачылі машыны, спадзеючыся атрымаць крыху ежы. Але адбылася трагедыя, у выніку якойзагінулі 112 чалавек і больш за 760 атрымалі параненні.
Ізраільскія вайскоўцы сцвярджаюць, што зрабілі некалькі папераджальных стрэлаў у паветра з танкаў і большасць чалавек загінула ў цісканіне, якая распачалася пасля. ХАМАС вінаваціць Ізраіль у абстрэле мірных жыхароў.
Мяркуецца, што хуткім часам паміж Ізраілем і Газай наступіць рэжым спынення агню, калі ХАМАС пагодзіцца вызваліць частку закладнікаў — хворых, параненых, пажылых людзей і кабет. Рэжым будзе доўжыцца шэсць тыдняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.