ЗША супраць уступлення Мытнага саюза ў Сусветную гандлёвую арганізацыю
Прапанова Расіі далучыцца да Сусветнай гандлёвай арганізацыі мытным саюзам Расіі, Беларусі і Казахстана "невыканальная". Аб гэтым заявіў міністр гандлю ЗША Геры Лок. Паводле яго слоў, гэтая прапанова з'яўляецца "беспрэцэдэнтнай" і толькі зацягвае перамовы аб уступленні Расіі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.
Lenta.ru нагадвае, што Беларусь, Расія і Казахстан вырашылі ўступіць разам у СГА на нарадзе ў Маскве 9 чэрвеня. Аднак гэтая ідэя выклікала здзіўленне ў кіраўніцтва арганізацыі, бо за ўсю яе гісторыі краіны ўступалі паасобку, а не цэлымі блокамі.