ЗША завершаць вывад войскаў з Ірака да канца 2021 года

ЗША завершаць вывад войскаў з Ірака да канца 2021 года

ЗША завершаць вывад войскаў з Ірака да канца 2021 года. Пра гэта ў Вашынгтоне па выніках сустрэчы заявілі прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн і прэм’ер-міністр Ірака Мустафа аль-Кадымі, паведамляе Reuters.

Амерыканскія вайскоўцы былі ў Іраку на працягу 18 гадоў — спачатку быў зрынуты рэжым Садама Хусэйна, а пасля ішла барацьба з тэрарыстычнымі групоўкамі (і яна яшчэ не закончаная). На сённяшні дзень іх там засталося каля 2500 чалавек. З 2022-га ў Іраку будуць толькі інструктары і кансультанты.

Ужо летам 2021-га ЗША збіраюцца вывесці войскі з Афганістана, дзе яны знаходзіліся з 2001 года.

ЗША завершаць вывад войскаў з Ірака да канца 2021 года
Вайскоўцы ў Іраку / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі