ЗША заявілі, што будуць рабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Беларусі
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн
ЗША будуць рабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Беларусі. Плануецца прымаць і "іншыя меры". Рэжым Аляксандра Лукашэнкі караюць за "жорсткія ўнутраныя рэпрэсіі і падтрымку вайны Расіі супраць Украіны". Пра гэта заявіў кіраўнік прэс-службы Дзярждэпартамента Мэцью Мілер.
Адзначаецца, што Злучаныя Штаты "асуджаюць нядаўнія рэйды рэжыму Лукашэнкі, затрыманні і ў цэлым напады рэжыму супраць правоў чалавека і дэмакратычных памкненняў народа Беларусі".
Днямі па ўсёй Беларусі адбыліся ператрусы ў былых палітвязняў і сваякоў палітвязняў. Праваабаронцы маюць звесткі, што пераслед зазналі больш за паўтары сотні чалавек. Некаторыя з іх адпушчаны, іншыя асуджаны ці чакаюць судоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.