Звальненне галоўнага рэдактара "Звязды" адмянілі

Звальненне галоўнага рэдактара "Звязды" адмянілі

Звальненне галоўнага рэдактара "Звязды" Паўла Сухарукава адмянілі. Пра гэта паведаміла ў "Фэйсбуку" супрацоўніца газеты Ірэна Кацяловіч.

"Спадарства, сёння раніцай двум намеснікам рэдактара патэлефанавала Надзея Бельская з Мінінфарма і паведаміла пра звальненне галоўнага рэдактара. Мы сабралі калектыў і пачалі абмяркоўваць свае патрабаванні альбо звальненне. 15 хвілін таму рэдактар патэлефанаваў і паведаміў, што ён не звольнены. Усё мяняецца вельмі хутка", — напісала яна.

Тым не менш калектыў выдання па-ранейшаму пратэстуе супраць палітыкі Мінінфарма і палітыкі дзяржавы ўвогуле.

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні калектыў "Звязды" заявіў, што хоча сумленна асвятляць падзеі ў краіне. Пасля гэтага ў рэдакцыю прыехаў міністр інфармацыі Ігар Луцкі і прадстаўніца Адміністрацыі прэзідэнта. Зранку 18 жніўня супрацоўнікам паведамілі пра звальненне галоўнага рэдактара Паўла Сухарукава, пасля чаго заявы на звальненне стаў пісаць увесь калектыў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі