Звальняюць дырэктарку Гомельскага моладзевага тэатра Алену Маставенка

Алена Маставенка / tvrgomel.by
Алена Маставенка / tvrgomel.by

Дырэктарку Гомельскага моладзевага тэатра Алену Маставенка звальняюць за месяц да заканчэння кантракту. Пра гэта распавяла ў сацсетках тэатральны крытык Настасся Панкратава.

Па яе словах, два дні таму Маставенка ўручылі паведамленне аб непрацягненні кантракта. Сам кантракт мусіў скончыцца 25 студзеня. Але скасаваць яго прапанавалі заўчасна. Прычыны звальнення пакуль не называліся.

Па словах Панкратавай, акцёры пішуць лісты ў абарону дырэктаркі тэатра. Але надзеяў на пазітыўныя змены мала — асабліва на фоне падзеяў апошніх двух гадоў.

Алена Маставенка ўзначаліла Гомельскі моладзевы тэатр у 2017 годзе. За час яе кіравання ў рэпертуары тэатра з'явіліся небанальныя аўтары і яскравыя пастаноўшчыкі. Тут ставілі свае спектаклі такія рэжысёры, як Дзяніс Паршын, Юрый Дзівакоў, Віталь Краўчанка. Тэатр ставіў п'есы не толькі сучасных беларускіх драматургаў, але і замежных — у прыватнасці, папулярнага брытана-ірландскага аўтара Марціна Макдонаха.

Менавіта ў часы кіравання Маставенка Гомельскі моладзевы запрасілі з міні-гастролямі на Нацыянальную тэатральную прэмію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі