Звольнілі дырэктара Нясвіжскага музея, які ўзняў над палацам нацыянальны сцяг

Звольнілі дырэктара Нясвіжскага музея, які ўзняў над палацам нацыянальны сцяг

Са сваёй пасады звольнены дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" Сяргей Клімаў

"У Міністэрстве культуры папрасілі напісаць заяву па ўласным жаданні, але я адмовіўся. Таму знайшлі артыкул у Працоўным кодэксе", — распавёў ён у каментары TUT.by.

Клімава звольнілі паводле артыкула 259 Працоўнага кодэкса. Раней па гэтым жа самым артыкуле звальнялі дырэктара Купалаўскага тэатра Паўла Латушку.

Артыкул фармулюецца наступным чынам: "Па рашэнні ўласніка маёмасці арганізацыі або ўпаўнаважанага ім органа працоўная дамова з кіраўніком арганізацыі можа быць скасаваная да заканчэння тэрміну яё дзеяння ў выпадку адсутнасці вінаватых дзеянняў (бяздзейнасці) кіраўніка арганізацыі". 

Клімаў кажа, што яму ўжо тэлефанавалі з аддзела кадраў Мінкультуры і прасілі забраць працоўную кніжку. Дарэчы, ён кіраваў музеем 10 гадоў. Экс-дырэктар не выключае, што следам за ім можа звольніцца і частка калектыву.

Сёлета ў жніўні, пасля выбараў, над Нясвіжскім палацам быў узняты нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі