ЗВР Беларусі за красавік выраслі на 0,9% і дасягнулі 4,23 млрд долараў

ЗВР Беларусі за красавік выраслі на 0,9% і дасягнулі 4,23 млрд долараў

У красавіку золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся на 0,9%, ці на 37,1 млн долараў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацбанка краіны.

Паводле папярэдніх дадзеных, цяпер яны складаюць 4 млрд 228 млн долараў.

Падтрыманне рэзерваў адбылося дзякуючы паступленню сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацыяў, намінаваных у замежнай валюце, куплі Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, а таксама за кошт паступленняў ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Таксама ў Нацбанку кажуць, што ў красавіку 2016 года Беларусь у поўным аб’ёме пагасіла знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі