Звыш 150 тысяч чалавек памерла ад каранавіруса па ўсім свеце
Экіпіроўка ад каранавіруса ў Польшчы / Reuters
Па дадзеных інстытута Джона Хопкінса выпадкі заражэння новым вірусам выяўлены ў 210 краінах. Захварэла звыш за два мільёны чалавек, ад віруса памерла больш за 150 тысяч пацыентаў.
Колькасць зафіксаваных выпадкаў заражэння новай каранавіруснай інфекцыяй ў ЗША перавысіла 700 тысяч. Ад наступстваў заражэння COVID-19 памерлі больш за 30 тысяч чалавек. Цяпер ЗША займаюць лідзіруючае месца па колькасці заражаных і памерлых ад каранавіруса.
У мацерыковым Кітаі за мінулыя суткі зарэгістравана 27 новых выпадкаў каранавіруса, 17 з іх прывазныя. Агульная колькасць інфіцыраваных склала 82 719 чалавек. Ад COVID-19 памерлі 4632 чалавекі.
У Германіі на раніцу 18 красавіка, зарэгістраваныя 137 439 выпадкаў каранавіруса, за суткі дадалося 3609 чалавек. Памерлі 242 пацыента, усяго памерла — 4110 чалавек. Паправіліся больш за 85 тысяч.
Некаторыя краіны Еўропы, у тым ліку Германія, ужо аб'явілі пра паслабленне абмежавальных мер, уведзеных для прадухілення распаўсюджвання віруса і рыхтуюцца планы па выхаду з карантыну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.