Зялёны кот шакаваў жыхароў балгарскага горада (відэа)

Жыхары балгарскай Варны былі шакаваныя, калі на вуліцах горада з'явіўся ізумрудна-зялёны кот. Як піша ru.delfi.lt, гараджане падумалі, што жывёлу нехта пафарбаваў дзеля забавы. Варненцы нават стварылі ініцыятыўную групу, каб знайсці вінаватых.

Але высветлілася, што з ката ніхто не здзекаваўся. Зялёны колер яго поўсць набыла таму, што ён спіць на кучы смецця з сінтэтычнай фарбай ярка-зялёнага колеру ў адным з закінутых гаражоў. Дарэчы, з кожным днём кот становіцца ўсё больш зялёным і яркім. Абаронцы жывёлаў лічаць, што занадта вялікая колькасць фарбы можа забіць ката, які стаў славутасцю горада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі