Зялёныя правялі ў мінскім метро акцыю супраць масавай высечкі елак (фота)
Яны развешвалі елачныя цацкі, на якіх было напісана "Я не хачу вісець на трупе елкі". Такім чынам актывісты хацелі заклікаць жыхароў горада адмовіцца ад выкарыстання жывых елак у калядна-навагодні перыяд.