Зянон Пазняк адзначыў у Варшаве гадавіну незалежнасці Беларусі (фота)

У будынку Палацу навукі і культуры яе арганізавала ініцыятыва “Беларуская Нацыянальная Памяць”.



Спачатку перад прысутнымі выступіў непасрэдны ўдзельнік падзеяў 1991 года — старшыня дэпутацкай групы БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання Зянон Пазняк. Ён распавёў пра падзеі таго часу і прадставіў свой погляд на цяперашнюю сітуацыю ў нашай краіне.



На заканчэнне некалькі ўдзельніц вечарыны праспявалі беларускія песні.



Нагадаем, дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР дэпутаты прынялі 27 ліпеня 1990 года, аднак рэальную моц яна набыла толькі 25 жніўня 1991-га. Менавіта з гэтага дня наша краіна стала фактычна самастойнай. Праз тры тыдні, 19 верасня, БССР змяніла назву і дзяржаўныя сімвалы. Поўнае замацаванне незалежнасці адбылося ў снежні 1991 года, калі было падпісанае Белавежскае пагадненне і Савецкі Саюз быў ліквідаваны.
 

Зянон Пазняк з 1996 года знаходзіцца ў эміграцыі, аднак застаецца старшынёй КХП-БНФ, якая афіцыйна дзейнічае ў Беларусі.

Пазняк: Дзякуй Богу, што мне ўдалося жыць у гэты час!
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі