З'явілася новая петыцыя з патрабаваннем спыніць самавольства ў войску

Ілюстрацыя: www.pravmir.ru
Ілюстрацыя: www.pravmir.ru

Раніцай 14 кастрычніка Мінабароны заблакавала сайт Zvarot.by, на якім размешчаная петыцыя з патрабаваннем спыніць самавольства ў войску і адправіць міністра абароны ў адстаўку. Ведамства палічыла звароты грамадзяаў, якія падпісалі дакумент, спамам і паведаміла пра атаку на свой паштовы сервер у глабальны сэрвіс барацьбы са спамам SpamCop.

У паведамленні пра гэта на сайце Мінабароны гаворыцца пра "мэтанакіраваную кампанію па дыскрэдытацыі Узброеных сіл", разгорнутую "на падставе здагадак і чутак" аб смерці ў навучальным цэнтры ў Печах 21-гадовага салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча. На наш погляд, ведамству варта было б вызначыцца: усё ж такі спам-атака ці кампанія па дыскрэдытацыі?

Появилась новая петиция с требованием остановить произвол в армии

Аўтары заблакаванай петыцыі сцвярджаюць, што раніцай 14 кастрычніка пад дакументам было каля 11 тысяч подпісаў. Каб пратэст супраць самавольства ў войску не спыняўся, яны стварылі яшчэ адну петыцыю на сервісе Petitons.by, аналагічным сайту Zvarot.by.

Прачытайце зварот аўтараў петыцыі:

"Мы запускаем яшчэ адзін зварот на сайце Petitons.by для таго, каб кожны нязгодны з сітуацыяй у беларускім войску мог паставіць свой подпіс пад патрабаваннем адстаўкі міністра абароны і паўнавартаснага і ўсебаковага расследавання фактаў катаванняў, забойстваў і бесчалавечнага абыходжання з салдатамі".

Новы зварот будзе адпраўлены ў Міністэрства абароны праз шэсць дзён. Падпісаць яго можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі