З'явілася відэа з "Першага з'езду Brutto" (глядзець)

Новы праект Сяргея Міхалка Brutto змясціў на сваім канале на Youtube відэа пад назвай "Першы з'езд Brutto". У ім паказаны працэс стасункаў Міхалка і яго цяперашняга акружэння. Апроч свежаспечаных спартсменаў-спевакоў і музыкаў, тут заўважныя гітарыст Павел Траццяк, гукарэжысёр Андрэй Баброўка, сын Сяргея Міхалка Павел, журналіст Антон Кашлікаў.


У залах вялікага дома-студыі Brutto п'юць каву ды вядуць бяседы з сябрамі, трэніруюцца на манекенах, гуляюць у малы тэніс і більярд, смажаць веганскія далікатэсы, скачуць у басейн і дэманструюць свае ідэальныя татуяваныя целы. Напрыканцы відэа кампанія бярэ гітары і баян і выдае жартоўную песню пра "33 вясёлых атаманаў".


Нагадаем, 1 верасня "Ляпіс Трубяцкой" распаўся. А яго лідар Сяргей Міхалок прадставіў новы праект Brutto. За 24 дні існавання гурт выпусціў 2 кліпы і дэбютны альбом "Underdog".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі