З'явілася відэа з сутыкнення цягніка і маршруткі ва Украіне
Відэаролік апублікавала дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Сумскай вобласці Украіны.
Як паведамляла Еўрарадыё, 4 лютага пасажырскі дызельны цягнік на чыгуначным пераездзе збіў маршрутны мікрааўтобус. У выніку аварыі загінулі 13 чалавек (сярод іх адно дзіця), яшчэ пяць пацярпелых застаюцца ў лякарні.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца мікрааўтобуса праігнараваў сігнал семафора. Лакаматыў цягніка разарваў маршрутку на дзве часткі і працягнуў за сабой.