З'явілася відэа затрымання дзясяткаў расіян у Беларусі
З'явілася відэа затрымання дзясяткаў расіян у Беларусі. Сцвярджаецца, што яны з'яўляюцца ўдзельнікамі прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера. Спачатку пра затрыманне пад Мінскам 32 "баевікоў" паведаміла БЕЛТА. Яшчэ адзін быў затрыманы дзесьці на поўдні краіны. Пасля выйшаў сюжэт на тэлеканале "Беларусь 1", былі паказаныя затрыманыя расіяне і іх рэчы. Ніякай зброі паказана не было. Спецаперацыю ў адным з санаторыяў у Мінскім раёне праводзіў спецназ КДБ пры падтрымцы АМАПу.
Сцвярджаецца, што ў Беларусь агулам прыбыло "больш за 200 баевікоў для дэстабілізацыі сітуацыі ў перыяд выбарчай кампаніі". Пра тое, дзе знаходзіцца асноўная колькасць "расійскіх турыстаў", не паведамяецца. Дарэчы, у афіцыйнай інфармацыі згадваецца, што замежнікі прыцягнулі ўвагу да сябе "нехарактэрным для расійскіх турыстаў паводзінамі" (яны не ўжывалі алкаголь) і "аднастайным адзеннем у стылі мілітары".
Па неафіцыйнай інфармацыі, расіяне насамрэч у час пандэміі каранавіруса праз Беларусь выязджалі ў іншыя краіны свету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.