З'явіліся здымкі ўкраінскіх байцоў, якія выйшлі з акружэння ў Дэбальцаве

Раніцай 18 лютага ўкраінскія падраздзяленні прарываюцца з акружанага баевікамі Дэбальцава ў Данецкай вобласці. З'явіліся здымкі ўкраінскіх байцоў, якія ўжо прабіліся на поўнач, на тэрыторыю, якую кантралююць украінскія войскі.

Як інфармуе hromadske.tv, частка вайскоўцаў прарываецца пешшу, іншым удалося выехаць на грузавіках і бронетэхніцы. Адыход з горада прыкрываюць 3-ці і 8-ы палкі спецназу. Вельмі шмат параненых, іх забіраюць "хуткія" і вязуць у бальніцы і шпіталі Арцёмаўска.

З ліку 2 тысяч байцоў 128-й брыгады пакуль выйшлі з акружэння толькі 100-150 чалавек, інфармуе УНІАН.

Частка ўкраінскіх вайскоўцаў вырвалася з акружэння ў Дэбальцаве

Тым часам расійскія СМІ паведамляюць, што сотні ўкраінскіх байцоў здаліся ў палон у Дэбальцаве і ў яго наваколлі, а ў акружэнні застаецца каля трох тысяч байцоў розных украінскіх фармаванняў.

Фота Анастасіі Станко, hromadske.tv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі