З'явіўся драматычны кліп да рамантычнай песні Змітра Вайцюшкевіча

З'явіўся драматычны кліп да рамантычнай песні Змітра Вайцюшкевіча

З'явіўся драматычны кліп да рамантычнай песні Змітра Вайцюшкевіча. Яна мае назву "Неверагоднасць" і напісаная на верш Мікіты Найдзёнава. Галоўная гераіня кліпа — мадэль і стылістка Аляксандра Вараб’ёва. Фотаздымак яе затрымання летась на жаночым маршы параўноўвалі з працамі часопіса Vogue. Таксама ў кліпе прысутнічаюць вобразы жанчын, якія сталі сімвалам беларускай неверагоднасці — Ніны Багінскай і Марыі Калеснікавай.

"Гэтыя верш і песня — спроба выказаць захапленне адважнымі дзяўчатамі і жанчынамі Беларусі, — кажа Найдзёнаў. — Тут закладзены вобразы канкрэтных асоб, але ў 2020-м з’явілася столькі неверагодных постацяў, што гераінямі можна лічыць большасць беларусак".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі