З'явіўся сайт пра салдат расійскага войска, якія зніклі ва Украіне
На ім змяшчаецца інфармацыя пра загінулых вайскоўцаў, альбо тых, хто трапіў у палон да ўкраінскіх сілавікоў.
Сайт мае назву "Груз 200: рускія салдаты, якія зніклі ва Украіне". Яго стваральнікі абяцаюць правяраць усю інфармацыю, якую ім дасылаюць людзі. Яны адзначаюць, што праект прызначаны для пошукаў сваякоў і сяброў, якія зніклі на тэрыторыі Украіны.
Нагадаем, Расія адмаўляе, што на Данбасе ваююць рэгулярныя падраздзяленні яе войска. Пра салдат, якія трапляюць у палон да ўкраінцаў, расійскія ўлады заяўляюць, што яны апынуліся там "выпадкова".