З'явіўся сайт, прысвечаны мастацкім перакладам на беларускую мову
У інтэрнэце з'явіўся новы сайт "Літаратура.org". Ён прысвечаны перакладам мастацкай літаратуры на беларускую мову, а таксама ўласна беларускім мастацкім тэкстам. Заснавальнікі сайту — перакладчыкі Ян Максімюк і Сяргей Шупа. У раздзеле "Пра нас" Ян Максімюк адзначае: "Зразумела, касцяком усяго праекту будзе публікацыя тэкстаў, як арыгінальных, так і перакладных. Паколькі нашы ўласныя дачыненні да літаратуры абмяжоўваюцца наогул перакладаннем, сайт пачынаем менавіта ад публікацыі перакладаў. Але абяцаем, што гэтак званая арыгінальная літаратура (Літаратура.orig, так бы мовіць) таксама знойдзе належнае ёй месца (гэта значыць — раўнапраўнае) на сайце".
На сайце ёсць раздзелы "Чытальня", "Вітальня", "Старажытня", "Дзівотня", "Александрыя". Ужо цяпер можна пазнаёміцца з творамі Этгера Керэта, Барыса Віяна, Уільяма Фолкнэра, Праспэра Мэрымэ, Гі дэ Мапасана, Багуміла Грабала.