З'явіўся трэйлер да новага "Тэрмінатара" (відэа)

Новы фільм пра супрацьстаянне машын і людзей "Тэрмінатар. Генезіс" выйдзе на вялікія экраны ў ліпені 2015 года. А пакуль можна атрымаць асалоду толькі ад некаторых яго фрагментаў: кінакампанія Paramount выпусціла першы трэйлер да карціны.

Галоўную ролю ў стужцы згуляе легендарны галівудскі акцёр і экс-губернатар Каліфорніі Арнольд Шварцэнегер. Ролю Сары Конар выканае Эмілія Кларк, вядомая многім як Дайнерыс Таргарыен з серыяла "Гульня прастолаў". Рэжысёрам перазапуску франшызы стаў Алан Тэйлар.

Як піша "Комсомольская правда в Беларуси", паводле сюжэту дзеянне фільма разгортваецца у 2029 годзе. Джон Конар даведваецца пра планы Скайнэт нанесці ўдар як у мінулым, так і ў будучыні. За два дні трэйлер на YouTube паглядзелі больш за 10 мільёнаў разоў.

Дарэчы, другі і трэці фільмы новай серыі павінны выйсці ў траўні 2017-га і ў чэрвені 2018 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі