З'явіўся трэйлер працягу серыяла "Ва ўсе цяжкія"

З'явіўся трэйлер працягу серыяла "Ва ўсе цяжкія"

З'явіўся паўнавартасны трэйлер працягу "Ва ўсе цяжкія" (у жніўні выходзіў тызер-трэйлер). Ён прысвечаны далейшаму лёсу аднаго з галоўных герояў серыяла Джэсі Пінкману. Крымінальная драма мае назву "Шлях: Ва ўсе цяжкія. Фільм". Як вядома, серыял (5 сезонаў з 62 эпізодаў, выходзіў у 2008-2013 гадах) скончыўся вызваленнем Джэсі з палону. Пры гэтым загінуў іншы галоўны герой Уолтэр Уайт, школьны настаўнік, які стаў наркабаронам.

Выхад фільма на Netflix запланаваны на 11 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі