1 ліпеня ў Беларусі падаражэюць некаторыя маркі цыгарэтаў
Ад 1 ліпеня ў Беларусі падаражэюць некаторыя маркі цыгарэтаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства па падатках і зборах.
Сярод беларускіх цыгарэтаў падаражанне закране прадукцыю ТАА "Тытунь-Інвест". Некаторыя маркі цыгарэтаў "Карона" стануць даражэйшымі на 300-500 рублёў, LD — на 500-1500 рублёў, Winston — на 500—1000 рублёў.
Павысяцца кошты і на імпартныя цыгарэты. Некаторыя віды цыгарэтаў Sobranie і Davidoff падаражэюць на 1000 рублёў, а Richmond — на 2000 рублёў.
Дарэчы, беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэтаў маюць права штомесяц змяняць кошты на тытунёвыя вырабы.