1 снежня ў Беларусі вырастуць пенсіі
У Беларусі зноў павышаюць пенсіі / Еўрарадыё
У Беларусі трэці раз за год павысяць пенсіі. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
З 1 снежня яны павялічацца на 5%, заяўляе яго прэс-служба.
Таксама паведамляецца, што 10 лістапада на нарадзе ў Лукашэнкі абмяркоўваецца праца Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН). Яго бюджэт сёлета выкананы з прафіцытам, а даходы выраслі ў параўнанні з мінулым годам на 12%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.