Міністр працы распавяла пра рост пенсій на 23%, але ў рэальнасці яны падаюць

Министр труда рассказала про рост пенсий на 23%, но в реальности они падают

Пенсія беларусаў па ўзросце ў снежні складзе 670 рублёў. Гэта на 23% або 125 рублёў больш, чым у снежні 2021 года, распавяла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. Сацыяльныя пенсіі выраслі на 18%, заявіла міністр. Гучыць добра, але ў рэальным выражэнні пенсіі ў Беларусі падалі амаль увесь год.

Разбіраемся, чаму радавацца пенсіянерам няма чаму.

Сёння ў нас два віды пенсій — сацыяльныя пенсіі і працоўныя. Вось сацыяльныя пенсіі — у нас яны прывязаныя да бюджэту пражытачнага мінімуму і індэксуюцца, павышаюцца па іншым графіку, у прывязцы да бюджэту пражытачнага мінімуму. Мы сёлета падвышалі гэтыя сацыяльныя пенсіі 4 разы. 1 лістапада апошні раз павышалі сёлета. І рост сацыяльных пенсій у нас на 18 адсоткаў. Усяго атрымаюць працоўную пенсію 2,3 млн чалавек. І асноўная доля — гэта больш за 80 адсоткаў — гэта, вядома, нашы пенсіянеры па ўзросце, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, — адрапартавала Касцевіч.

Паводле звестак Белстата, у верасні рэальныя пенсіі апынуліся на 0,4% менш, чым у верасні 2021 года. Рэальныя пенсіі — гэта выплаты з улікам інфляцыі. Выходзіць, цэны раслі хутчэй, чым пенсіі беларусаў. І дазволіць сабе людзі могуць менш, чым год таму, нягледзячы на ўсе падвышэнні і доўгія тлумачэнні Касцевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі