1 верасня ў Беларусі зноў падаражэюць цыгарэты
1 верасня ў Беларусі падаражэюць некаторыя віды цыгарэтаў, перадае БЕЛТА.
Сярод цыгарэт, якія вырабляе ТАА "Тытунь-інвест", на 3 капейкі падаражэе "Карона слім". А такія маркі, як "Карона стыль", "Карона эліт", "Карона Super Slims", "Карона блакітная Super Slims" вырасце ў кошце на 2 капейкі.
На 5 капеек падаражэюць цыгарэты LD Club Lounge, LD Club Lounge Blanche, LD Impulse Compact, Monte Carlo Red, Monte Carlo Blue, Monte Carlo Azure, Monte Carlo Super Slims Intrigue, Monte Carlo Super Slims Fantasy.
На тыя ж 5 капеек вырастуць кошты на Camel Filters, Camel Orange, Camel Blue, Camel Silver.
Нагадаем, што беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэтаў маюць права штомесяц мяняць кошты на сваю прадукцыю.