1 верасня ў Жодзіне АМАП палохаў у парку кампанію гараджан з дзецьмі

1 верасня ў Жодзіне АМАП палохаў у парку кампанію гараджан з дзецьмі

У Жодзіне 1 верасня бацькі з дзецьмі гулялі ў гарадскім парку. У некалькіх чалавек былі бел-чырвона-белыя сцягі. 

Нечакана ў парку з'явіліся амапаўцы і заявілі, што гэта несанкцыянаваная масавая акцыя. Як мінімум аднаго чалавека затрымалі. На заўвагу, што жодзінцы з дзецьмі проста адзначаюць 1 верасня, амапаўцы не рэагавалі.

Цяпер у АМАП настолькі дрэнная рэпутацыя, што дзеці іх баяцца і плачуць пры іх з'яўленні. 

Міліцыянты стаялі ў баку і з усмешкай назіралі за падзеямі. Напрыканцы ў аднаго з АМАПаўцаў здалі нервы, і ён пачаў павышаць голас на жанчын: "Не трэба ісці за намі і правакаваць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі