1 жніўня ў Беларусі панізіўся курс долара
1 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валютаў. Долар ЗША пайшоў наніз — з 1,9442 да 1,9401 беларускага рубля. А вось курс еўра працягнуў рост — з 2,2816 да 2,2924 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2406 беларускага (у панядзелак — 3,2371).
У адносінах да кошыка валют беларускі рубель згубіў 0,08%.
Як паведамляла Еўрарадыё, 31 ліпеня долар ЗША вырас — з 1,9396 да 1,9442 беларускага рубля, павялічыўся і курс еўра — з 2,2700 да 2,2816 рубля.