10 адказаў на 10 пытанняў Латушкі пра КР: стрым з Кныровічам
Павел Латушка і Аляксандр Кныровіч
Санта-Барбара вакол Каардынацыйнай рады толькі набірае абароты. Павел Латушка, які выйшаў з прота-парламента на мінулым тыдні, задаў дэлегатам, якія засталіся, 10 пытанняў па сутнасці. Сярод іх:
— Якая ваша пазіцыя ў дачыненні да прымянення санкцый як інструмента прыцягнення да адказнасці за злачынствы рэжыму Лукашэнкі?
— Ці лічыце вы, што Рэспубліка Беларусь зараз знаходзіцца пад расійскай акупацыяй?
— Расійская Федэрацыя — саюзнік і партнёр або вораг і пагроза для Рэспублікі Беларусь?
Прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч у сённяшнім стрыме Еўрарадыё паспрабуе адказаць на гэтыя пытанні. Таксама абмяркуем візіт Лукашэнкі ў Кітай і пагаворым пра тое, колькі беларусам каштуе праца МАЗа (які, здавалася б, мусіў бы прыносіць грошы ў бюджэт — а не, праядае).
Стрым пачынаецца а 15-й па Мінску. Плэер з'явіцца тут бліжэй да гэтага часу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.