10 гадоў таму: адкрыты ліст Алексіевіч да Лукашэнкі пасля “Плошчы-2010”

10 гадоў таму: адкрыты ліст Алексіевіч да Лукашэнкі пасля “Плошчы-2010”

10 гадоў таму, пасля разгона "Плошчы-2010", Святлана Алексіевіч звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з адкрытым лістом. А адчуванне такое, што пісала ўчора:

— Адкрываеш раніцай газеты ці інтэрнэт, ці ўключаеш тэлевізар: арышты дэманстрантаў, затрыманні КДБ былых кандыдатаў у прэзідэнты, начное паляванне спецслужбаў за апазіцыйнымі актывістамі і іншадумцамі з інтэлігенцыі. Доўгія чэргі каля турмы на Акрэсціна з перадачамі.

— Мы вярнуліся ў 30-я сталінскія гады. Яшчэ крыху — і пачнуцца паказальныя працэсы. Былыя паплечнікі і сябры стануць здраднікамі.

— Вы [Лукашэнка. — Еўрарадыё] паабяцалі, што прызачыніце інтэрнэт. Дзіўна гэта гучыць у XXI стагоддзі!

— Грамадства расколатае. Ужо няма адной Беларусі, цяпер ужо дзве Беларусі.

— Гісторыя Вам [Лукашэнку. — Еўрарадыё] не паверыць, што на плошчу выйшлі "бандыты, тэрарысты і адмарозкі", а на чале стаялі змоўшчыкі.

— Будзем вучыцца жыць разам. Пакуль ніхто гэтага не ўмее. Але нам трэба захаваць святло ў нашым доме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі