10 тысяч грамадзян Украіны працаўладкоўваюцца ў Беларусі (відэа)
Агулам жа іх зарэгістравалася ў нашай краіне 25 тысяч.
Пра гэта ў эфіры тэлеканал АНТ паведаміў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун:
"З 1 студзеня бягучага года больш за 25 тысяч грамадзян прайшлі ўстаноўленую працэдуру рэгістрацыі. 10 тысяч украінскіх грамадзян атрымалі толькі спецыяльны дазвол на права займацца працоўнай дзейнасцю. Таксама частка з іх звярнуліся ў органы ўнутраных спраў з хадатайствамі аб атрыманні статуса ўцекача альбо прытулка".
Вядома, што ў Гомельскай вобласці спыніліся больш за 7 тысяч грамадзян Украіны, у тым ліку каля 3 тысяч з Данецкай і Луганскай абласцей, дзе некалькі месяцаў ідзе вайна. 253 сям'і ўжо атрымалі жыллё.
На здымках: Данбас-2014. Фота — Getty Images