100 дзён пратэстаў: што маем па выніку? Разважае Ганна Севярынец
Ужо 100 дзён не спыняюцца пратэсты ў Беларусі. За гэты час амаль 30 тысяч чалавек былі пакараныя суткамі ці штрафамі, сотні, калі не тысячы, збітых, ёсць забітыя… Але людзі ўсё адно выходзяць на акцыі ў выходныя дні, становяцца ў ланцугі салідарнасці ледзь не штодня, ладзяць дваровыя імпрэзы, упрыгожваюць свае гарады нацыянальнай сімволікай.
Як змянілася беларускае грамадства за гэтыя 100 дзён? Адсутнасць выніку пратэстаў — ці не падстава гэта для расчаравання? Чаго чакаць далей? Разважае пісьменніца, выкладчыца, грамадская актывістка Ганна Севярынец.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.