100 экс-супрацоўнікаў Twitter падалі ў суд на кампанію

100 экс-сотрудников Twitter подали в суд на компанию

Сто экс-супрацоўнікаў Twitter Inc падалі ў суд на кампанію, піша US News са спасылкай на Reuters. Усе пазовы так ці інакш звязаныя з купляй Twitter Іланам Маскам. Сярод абвінавачанняў нявыплата абяцанай выхадной дапамогі і мэтанакіраванае звальненне жанчын. Сярод іншага кампанію абвінавачваюць у тым, што яна незаконна звальняла супрацоўнікаў, якія былі ў адпачынку па хваробе або па доглядзе за дзіцем.

У пачатку лістапада Twitter звольніў каля 3,7 тыс. супрацоўнікаў дзеля скарачэння выдаткаў. Яшчэ сотні сышлі ў адстаўку на ўласнае рашэнне пасля куплі кампаніі Маскам.

Гэта не першы скандал, звязаны з Twitter, у апошнія месяцы. Напярэдадні Маск правёў апытанне сярод карыстальнікаў сацсеткі. Ён пацікавіўся, ці варта яму пакінуць пасаду выканаўчага дырэктара кампаніі. Большасць тых, што прагаласавалі, выказалася за зыход Маска.

Зрэшты, ужо пасля закрыцця апытання бізнесмен змяніў "правілы гульні" і сказаў, што цяпер у апытаннях змогуць удзельнічаць толькі верыфікаваныя "сіняй птушачкай" карыстальнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі