11 аўтамабіляў урэзаліся адзін у аднаго на мосце ў Брэсце

11 аўтамабіляў урэзаліся адзін у аднаго на мосце ў Брэсце

На Бярозаўскім мосце ў Брэсце ўвечары адбылося масавае ДТЗ. Аўтар відэа, які зняў яго на месцы здарэння, запэўнівае, што ў аварыю трапілі 11 аўтамабіляў.

Як піша "Віртуальны Брэст", у панядзелак тэмпература паветра ў горадзе паступова апускалася ад +1 да -2, пры гэтым пастаянна ішоў снег. У выніку на дарогах утварыўся галалёд. Ён і стаў прычынай масавага ДТЗ на мосце.

Па словах відавочцы аварыі, спярша сутыкнуліся дзве пары машын з аднаго боку моста. А потым з другога боку моста ўтварыўся "паравоз" з яшчэ пяці аўтамабіляў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі