11 кастрычніка ў Беларусі абяруць новага спікера Палаты прадстаўнікоў

11 кастрычніка ў Беларусі абяруць новага спікера Палаты прадстаўнікоў

Раніцай 11 кастрычніка новы беларускі парламент збярэцца на першую сесію. У гэты ж дзень плануецца сфармаваць рабочыя органы Палаты прадстаўнікоў шостага склікання. Будзе абранае кіраўніцтва парламента і вызначаны склад пастаянных камісій, піша БелТА.

Нагадаем, спікер Палаты прадстаўнікоў чацветрага і пятага скліканняў Уладзімір Андрэйчанка пераабраны дэпутатам і ў новы парламент. Ёсць верагоднасць, што ён у трэці раз зойме крэсла старшыні ніжэйшай палаты беларускага парламента.

Палата прадстаўнікоў пятага склікання завяршыла працу 6 кастрычніка. За апошнюю, дзясятую сесію дэпутаты прынялі праект бюджэту на 2017 год, папраўкі ў Падатковы кодэкс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі