11 траўня адзначаецца Дзень памяці асветніка Кірылы Тураўскага
У горадзе Тураў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці адзначаюць Дзень памяці епіскапа і асветніка Кірылы Тураўскага.
Над раскопкамі храма XII стагоддзя мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх Беларусі Філарэт адслужыць набажэнства.
Урачысты малебен з ускладаннем кветак пройдзе каля помніка Кірылу Тураўскаму. 11 траўня будуць падведзеныя вынікі першага абласнога літаратурнага конкурсу імя Кірылы Тураўскага.
www.belapan.com