11:56 Вольга Кудрашова заваявала залаты медаль у Балгарыі
24-га лютага завяршыўся трэці дзень чэмпіянату Еўропы па біятлоне ў Банска (Балгарыя). У жаночай гонцы пераследу на 10 км. у адсутнасці вядучых біятланістаў,
якія адмовіліся ад удзелу у спаборніцтвах на карысць падрыхтоўкі да
чарговых этапаў Кубка свету, яшчэ адна прадстаўніца нашай краіны
святкавала сваю першую перамогу на міжнародных стартах ў бягучым сезоне.
Вольга Кудрашова прынесла беларускай камандзе другое “золата”. Срэбра ў немкі Уты Ніз’як, бронза ў балгаркі Ірыны Нікульчынай. У трыдцатку лепшых здолела трапіць яшчэ адна беларуска — Людміла Калінчык, якая стала 16-й.
У мужчынскай гонцы пераследу на 12,5 км. для беларускай каманды цалкам паўтарылася сітуацыя з папярэднім спрынтам. Сяргей Новікаў — 10-ы, астатнія нашы снайперы па-за 30-й.
Чарговае золата чэмпіяната Еўропы ў польскага ветэрана Томаша Сікоры, латыш Ілмарс Брыціс другі, трэці — нарвежац Эгіл Г’ёланд.
25 лютага ў Банска апошні дзень. Завяршаюць чэмпіянат эстафетныя гонкі: мужчынская — 4х7,5 км. і жаночая — 4х6 км.